МАРШРУТ ВЫХАДНОГА ДНЯ “АРХІТЭКТУРНЫЯ ПОМНІКІ АСТРАВЕЦКАГА РАЁНА”

Храм Святых апосталаў Пятра і Паўла ў г. Астравец

Праваслаўны храм у гонар святых пакутнікаў Косьма і Даміяна быў уладкаваны ў Астраўцы ў XIX стагоддзі ў будынку скасаванага касцёла.

У 1920-х гадах будынак царквы быў пераабсталяваны ў касцёл. Новы храм быў пабудаваны з цэглы ў выглядзе карабля ў 1994-1999 гадах.

свернуть

Траецкая царква старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі

Па некаторых звестках, царква ва ўрочышчы Стрыпішкі была пабудавана ў XVIII ст. У другой палове ХІХ ст. храм быў часткова перабудаваны. Паводле архіўных дакументаў, Стрыпішская абшчына заснавана ў 1893 г. У 1910 г. была пабудавана новая драўляная царква, якая захавалася да нашага часу. У 1920-30-я гг. царква дзейнічала. Стрыпішская стараверская абшчына налічвала ў 1925 г. 625 парафіян, ставілася да стараверскай царквы Польшчы.

свернуть

Касцёл Узнясення Святога Крыжа ў в.Быстрыца

Пабудаваны: ў 1523 годзе.

Заснаваны: канонікамі рэгулярнымі. З 1390 да 1-ай чвэрці 16ст. тут знаходзіўся іх кляштар.

З гісторыі ўзнікнення: паводле пісьмовых гістарычных звестак гэта першы драўляны касцёл на Астравеччыне. Пабудаваны паводле загада польскага караля Жыгімонта I Старога.

Cтыль: Помнік архітэктуры позняга барока.

свернуть

Касцёл Узнясення Святога Крыжа ў г. Астравец

З гісторыі ўзнікнення: пабудаваны ў 1910-1911гг. на каталіцкім цвінтары. Урачыста ўзняты на пагорак і на ніжнюю частку вонкавай сцяны будынка, якая ляжыць на фундаменце (высокі цокаль).

Cтыль: помнік архітэктуры неараманскага стылю.

Адносіцца да эклектычнай архітэктуры, паколькі спалучае неараманскі стыль з неаготыкай.

свернуть

Касцёл святых Кузьмы і Дзям’яна Ў г.Астравец

З гісторыі ўзнікнення: у 1468 годзе намаганнямі тагачаснага ўладара Астраўца кіеўскага ваяводы Яна Гаштольда быў пабудаваны драўляны касцёл, патронамі якога абраны святыя Кузьма і Дзям’ян і размяшчаўся кляштар ордэна Дамініканцаў. У 1616-18гг. новыя гаспадары мястэчка Ян і Алена Корсакі на месцы старога, струхнелага да гэтай пары храма ўзвялі новы мураваны касцёл, якія быў знішчаны казакамі ў сярэдзіне 17ст. У 1785-1787гг. астравецкія дамініканцы зноў вымуравалі цагляны касцёл, плябанію, кляштар. У 60-я гг. XXстагоддзя касцёл быў перароблены ў праваслаўны храм. З цягам часу зноў стаў каталіцкай святыняй.

свернуть

Касцёл Святой Троіцы ў в. Гервяты

З гісторыі ўзнікнення: пабудаваны ў 1899-1903гг. архітэктарам А.І.Альшалоўскім па фундацыі князя Альшэўскага на месцы старога драўлянага касцёла, пабудаванага ў 1526г.

Cтыль: помнік архітэктурнай неаготыкі.

свернуть

Касцёл Святога Юрыя ў в. Варона

З гісторыі ўзнікнення: узнікненне невялікага мураванага храма даследчыкі адносяць да 17 ст. Заснавальнікам храма, які першапачаткова будаваўся як пратэстанцкая царква (кальвінісцкі збор) быў прадстаўнік роду Чыжоў. Крыху пазней храм пераасвяцілі ў каталіцкі касцёл.

Cтыль: мае ўласцівасці нізавога барока, мясцовая інтэрпрэтацыя архітэктурных форм віленскага барока.

свернуть

Касцёл Святога Міхаіла Архангела ў в. Міхалішкі

З гісторыі ўзнікнення: першымі фундатарамі касцёла былі заможныя і ўплывовыя ў тагачаснай Літве прадстаўнікі роду Бжастоўскіх, якія ў 1604г. былі ўладальнікамі Міхалішак. Вядома, што Яну Цыпрыяну Бжастоўскаму прыпісваецца фундацыя кляштара аўгусціянаў (Канонікі Рэгулярныя Благаславёных Мучанікаў ад Пакуты Ордэна св. Аўгустына) у Міхалішках у 1622 годзе. Да кляштара далучалася таксама пабудова пры ім драўлянага касцёла пад назваю св. Яна Хрысціцеля. Той касцёл, знішчаны ў часы тагачасных войнаў, папярэднічаў мураванай святыні, якая была справай наступнага фундатара з сям’і Бжастоўскіх — Цыпрыяна Паўла. З усёй сваёй шчодрасцю Ц.П.Бжастоўскі разам з жонкаю далучыўся да пабудовы ў Міхалішках новай мураванай святыні, падтрымліваў кляштар, дапамагаў працуючым у ім законнікам. Фундатары хацелі каб касцёл у Міхалішках адпавядаў духу і стылю эпохі — барока.

свернуть

Касцёл Святога Георгія ў в. Варняны

З гісторыі ўзнікнення: з касцёлам звязана першае ўпамінанне мястэчка Варняны. У 1462 годзе ўладальніца маёнтка Марыя Сангайлава ахвяравала грошы на будаўніцтва драўлянага касцёла Божага Цела і плябаніі. У 1767 — 1769гг. на месцы старога драўлянага быў пабудаваны новы двухвежавы касцёл святога Георгія работы архітэктара А. Касакоўскага на сродкі Мар’яны Абрамовіч. Касцёл двойчы, у 1880 і 1903 гадах, дабудоўваўся. З 1948 года храм быў зачынены і разрабаваны. Рэстаўрыраваны і перададзены вернікам 11 сакавіка 1990 года.

свернуть

Касцёл Святога Андрэя Баболі ў в.Градаўшчызна

Cтыль: мадэрн, помнік архітэктуры.

З гісторыі ўзнікнення: пабудаваны ў 1938 годзе ў цэнтры вёскі Градаўшчызна.

Асаблівасці: разны алтар у выглядзе трыумфальнай аркі. Сцены аформлены фігурнай шалёўкай. На вяршыні шчыта (верхняй частцы сцяны ў выглядзе фігурнага атыка ці франтона, якая не аддзелена ад сцяны карнізам) знаходзіцца лучковая ніша з драўлянай скульптурай Дзевы Марыі.

свернуть

Касцёл Нараджэння Багародзіцы ў в.Кямелішкі

Пабудаваны ў 1781г. уладальнікам маёнтка Свіраны генералам войска Станіславам Прушынскім.

Фундуш нададзены ў 1782 годзе. Асвечаны ў 1799г. Перабудаваны ў 1900-м. У 1931г. Пры касцёле існаваў кляштар місіянерак.

Cтыль: інтэрпрэтацыя элементаў неаготыкі ў драўляным дойлідстве.

свернуть

Касцёл Наведвання Божай Маці ў в. Гудагай

Cтыль: помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю барока. З гісторыі ўзнікнення: касцёл фундаваны ў 1764г. абозным полацкім Юзафам Крыштафам Войнам з жонкай Ганнай Людвікай з Сулістроўскіх пры кляштары кармелітаў босых.

свернуть

Касцёл Маці Божай Шкаплернай у в. Жукойні-Жалядскія

Заснавалі: манахі ордэна кармялітаў Усіх Святых.

З гісторыі ўзнікнення: існуе паданне з якога вынікае, што ў далёкім мінулым у Палясціне на пагорку з’явілася Маці Божая Шкаплерная — з таго часу манашаскі ордэн кармялітаў на ўзвышшах засноўвае касцёлы, якія носяць назвы святой Марыі Шкаплернай. Менавіта ў яе гонар быў пабудаваны і Жукойненскі касцёл.

свернуть

Касцёл Апекі Маці Божай у в. Дайлідкі

З гісторыі ўзнікнення: пабудаваны ў 1929 годзе. Адзін з самых апошніх касцёлаў, што пабудаваны на тэрыторыі Астравецкага раёна. Асноўнымі фундатарамі сталі сем’і паноў з роду Лашкевічаў (нашчадкі жывуць у Польшчы), а таксама паны Гультаровічы. З 1949 года касцёл быў зачынены і выкарыстоўваўся як склад. Пачынаючы з 1989 года богаслужэнне ў касцёле аднавілася, затым паступова пачалі аднаўляць і будынак.

свернуть