Родная мова, цудоўная мова!

Тыдзень роднай мовы

На працягу тыдня з 15 па 21 лютага ва ўстанове адукацыі праходзіў тыдзень роднай мовы. У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі калыханкі, вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўваць ветлівыя словы ў паўсядзённасці. Была агранізавана выстава кніг для дзяцей на беларускай мове, акцыя для бацькоў “Скарбонка родных слоў чароўных”.

Так, выхаванцы малодшых групп слухалі беларускія народныя песні "Вось які Мурлыка", "Ах ты коценька-каток", "Божая кароўка". Выхавальнікі знаёмілі не толькі з мелодыіямі беларускіх песен, але і дапаўнялі іх драматызацыяй рухаў. Дзеці знаёміліся з беларускімі народнымі казкамі, з цікавасцю назіралі за тэатралізацыяй казкi "Зайкава хатка".

 

Выхаванцы сярэдніх і старэйшых групп пабывалі у віртуальным падарожжа "Мой родны кут як ты мне мілы".

 

Больш падрабязна пазнаёміліся і самі вырабілі бусла - сімвала зямлі беларускай.

Гулялі у беларускія народныя гульні “Ходзіць ліска ля ваконца”, “Вартаўнік”, “Кот і мышы” і іншыя.

  Удзельнічалі у віктарыне "Знаўцы беларускіх казак", малявалі малюнкі да казак.

 

   Знаёміліся з побытам беларускана народа ў мінулым наведаўшы "Хатку поўную цудаў".

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І, магчыма, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў дамах выхаванцаў. 

свернуть

Акцыя "Я ганаруся, што я з Беларусі!"

Свята "Восень - чараўніца!"

Восеньскі кірмаш
Музычная забава "Незвычайная хатка"
Вялікодныя святы
Вялікодныя святы
Каляда